Оздоровительный лагерь "Солнышко"
20.06.2024Агульныя звесткі
Назва: аздараўленчы лагер "Сонейка"
Тып лагера: з дзённым наведваннем.
Адрас: вул. Цэнтральная, дом 7, аг.Брадзец, Бярэзінскі раён.
Телефон: +375 17 15 31838 (дырэктар), +375 17 15 31834 (агульны)
Перыяд работы: з 05.08.2024 па 21.08.2024
Дырэктар установы адукацыі: Халімончык Святлана Віктараўна
Начальнік лагера: Бурымская Аксана Віктараўна
Выхавальнікі:
Усакова Наталля Міхайлаўна
Паддубская Святлана Іванаўна
Губіч Маргарыта Усеваладаўна
Міховіч Юлія Мікалаеўна
Інфармацыйна-педагагічны пашпарт праекта
аздараўленчага лагера з дзённым наведваннем “Сонейка”
1 |
Поўная назва праекта |
Праект арганізацыі карыснага вольнага часу і аздараўлення дзяцей |
2 |
Мэта праекта |
Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння поўнакаштоўнаснага адпачынку, аздараўлення і творчага развіцця непаўналетніх; пашырэнне ведаў і ўяўленняў непаўналетніх аб розных прафесіях, аб іх асаблівасцях і карысці для грамадства |
3 |
Задачы |
· арганізацыя цікавага, паўнавартаснага адпачынку непаўналетніх; · стварэнне ўмоў для раскрыцця і развіцця творчага патэнцыялу непаўналетніх; · пашырэнне ведаў і ўяўленняў непаўналетніх аб розных прафесіях, іх асаблівасцях і карысці для грамадства; · выхаванне ў непаўналетніх павагі да прадстаўнікоў розных прафесій; · стварэнне ўмоў для самарэалізацыі непаўналетніх, дасягнення сітуацыі поспеху кожным выхаванцам праз уключэнне іх у розную дзейнасць і далучэнне да свету прафесій пры дапамозе гульні; · далучэнне непаўналетніх да здаровага ладу жыцця, арганізацыя фізічна-актыўнага адпачынку; · выхаванне грамадзянскіх і маральных якасцей, патрыятызму; · фарміраванне навыкаў розных формаў зносін і талерантнасці; · фарміраванне санітарна-гігіенічнай культуры; · прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх. |
4 |
Накірункі дзейнасці |
Прафесійнае і працоўнае, грамадска-патрыятычнае, ідэалагічнае, маральнае, эстэтычнае, экалагічнае выхаванне, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, культуры побыту і вольнага часу. |
5 |
Аўтар праекта |
Бурымская А.В. – начальнік лагера |
6 |
Установа адукацыі |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Брадзецкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна” |
7 |
Адрас, тэлефон |
вул. Цэнтральная, 7, аг.Брадзец, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць +375 17 15 31838 (дырэктар), +375 17 15 31834 (агульны) |
8 |
Месца рэалізацыі |
Школьны аздараўленчы лагер з дзённым наведваннем |
9 |
Колькасць, узрост наведвальнікаў лагера |
15 выхаванцаў ад 6 да 13 гадоў |
10 |
Тэрмін правядзення |
05.08.2024 па 21.08.2024 |
11 |
Арганізацыйная прастора |
Тэматычнае афармленне гульнявога памяшкання, агульнай і асабістай атрыбутыкі (атрыбутыка для сюжэтна-ролевых гульняў і інш.) |