ПРАВІЛЫ
ўнутранага распарадку для навучэнцаў
дзяржаўнай установы адукацыі
«Брадзецкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна»
- 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Правілы ўнутранага распарадку (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), тыпавымі правіламі ўнутранага распарадку навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе Дзяржаўнага школьнага стандарту, зацверджанага пастановай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2022 № 4.11, Статута ўстановы адукацыі і іншых актаў заканадаўства
1.2. Правілы устанаўліваюць нормы паводзін навучэнцаў у памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай стварэння абстаноўкі, якая спрыяе паспяховаму навучанню кожнага навучэнца, выхавання павагі да яго асобы і яго правах, развіццю культуры паводзін і навыкаў зносін, падтрыманню парадку, заснаванага на свядомай дысцыпліне і дэмакратычных прынцыпах.
1.3. Паводле дадзеных Правіл навучэнцы маюць аднолькавыя правы, абавязкі і адказнасць пры знаходжанні ва ўстанове адукацыі.
1.4. У адпаведнасці з дадзенымі Правіламі да пачатку новага навучальнага года распрацоўваюцца Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў.
1.5. Змены і дапаўненні ў Правілы ўносяцца ў парадку, вызначаным падпунктам 1.4 сапраўдных Правілаў.
1.6. Правілы даводзяцца да ведама педагагічных работнікаў установы адукацыі на першым пасяджэнні педагагічнага савета або нарадзе пры дырэктару у кожным новым навучальным годзе, да ўсіх навучэнцаў установы адукацыі – на першай класнай гадзіне новага навучальнага года, а да іх законных прадстаўнікоў – на першым бацькоўскім сходзе новага навучальнага года (пад роспіс).
1.7. Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх навучэнцаў установы адукацыі.
1.8. Правілы размяшчаюцца ў даступным для агляду ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу месцы і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.
2.АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ ВУЧНЯЎ
Вучні маюць права на:
2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;
2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;
2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам i ў парадку, якi вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;
2.4. павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (або) псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага або зневажальнага абыходжання, прыніжэння;
2.5. ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
2.6. карыстанне падручнікамі (навучальнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;
2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэчным фондам, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;
2.8. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі (далей - Статут);
2.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю вольнага часу падчас канікул;
2.10. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;
2.11. аб'ектыўную ацэнку ведаў;
2.12. захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;
2.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;
2.14. наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;
2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго вучня, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;
2.16. вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам;
2.17. атрыманне платных паслуг з ліку, што аказваюцца ўстановай адукацыі;
2.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
2.19. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;
2.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
2.21. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;
2.22. ўдзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
2.23 удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;
2.24. абарону ад любых супрацьпраўных замахаў;
2.25. недатыкальнасць асобы.
Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі дакументамі.
3 АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ ВУЧНЯЎ
3.Навучэнцы абавязаны:
3.1. выконваць Статут установы адукацыі, выконваць рашэнні Савета ўстановы адукацыі, іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі, Правілы, патрабаванні кіраўніцтва і педагагічных работнікаў;
3.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (навучальных, факультатыўных, аб'яднанняў па інтарэсах, іншых);
3.3. пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі падчас заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка (дырэктара, намесніка дырэктара);
3.4. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні;
3.5. наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;
3.6. ўдзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;
3.7. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркаванняў усіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі, пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, кіраўніцтва ўстановы адукацыі;
3.8. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі; беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цяпло, электрычнасць, ваду;
3.9. паважаць гонар і годнасць ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў установы адукацыі;
3.10. клапаціцца пра сваё здароўе, бяспеку і жыццё акружаючых людзей, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;
3.11. неадкладна паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку) або дзяжурнаму настаўніку (прадстаўніку кіраўніцтва) аб атрыманні мікратраўмы, траўмы або пагаршэнні агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках ці пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);
3.12. загадзя (напярэдадні або за некалькі дзён) паведамляць класнаму кіраўніку аб плануемым наведванні арганізацыі аховы здароўя; ў экстраных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведамляць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;
3.13. размяшчаць прылады сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам навучальных заняткаў у сумках, рукзаках і інш;
3.14. прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, выкарыстоўваць адзенне і абутак для заняткаў фізічнай культурай паводле санітарных норм, спецыяльную вопратку на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;
3.15. мець на ўроках неабходныя вучэбныя прыналежнасці;
3.16. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па прадметах;
3.17. акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад урокаў на тыдзень наперад, у канцы кожнага ўрока - дамашняе заданне;
3.18. штотыднёва здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;
3.19. прадастаўляць дзённік па першым патрабаванні педагагічнага работніка ўстановы адукацыі.
Навучэнцам ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі катэгарычна забараняецца:
3.20. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на навучальныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і іншых асоб;
3.21. прыносіць агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога выгляду або выбуховыя рэчывы (альбо іх імітатары ці муляжы), халодную зброю, колючыя, рэжучыя прадметы, прадметы, якія сякуць (альбо іх імітатары ці муляжы), хімічныя, атрутныя, вогненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для спажывання тытуню, запалкі, запальніцы, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі або піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю навакольных, а таксама прыналежнасці для азартных гульняў;
3.23. парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абразы ў дачыненні да іншых яго ўдзельнікаў;
3.24. не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў установы адукацыі;
3.25. прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка ці прадстаўніка кіраўніцтва з наступным прад'яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;
3.26. карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;
3.27 97. прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;
3.28. праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, факультатыўных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка;
3.29. праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, факультатыўных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;
3.30. размаўляць падчас вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, перашкаджаць правядзенню вучэбнага заняткі;
3.31. ўжываць падчас вучэбных заняткаў ежу і напоі;
3.32. перасаджвацца за іншую парту без дазволу настаўніка;
3.33. у падручніках рабіць якія-небудзь запісы, маляваць, вырываць з іх старонкі;
3.34. падчас вучэбных заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;
3.35. пакідаць ўстанова адукацыі да заканчэння вучэбных заняткаў без ўзгаднення з класным кіраўніком і (або) адміністрацыяй установы.
4.ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ВУЧНЯ:
4.1.Навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі навучальных заняткаў ва ўстанове адукацыі: спадніца, штаны сіняга, цёмна-сіняга колеру, блузка, камізэлька - сіняга (блакітнага) колеру штодзённа, белага - у святочныя дні.
4.2.У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.
4.3.Пры наведванні вучнямі навучальных заняткаў не дапускаюцца:
спартыўная вопратка і абутак, прызначаныя для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
рэчы, якія маюць яркія малюнкі;
бруднае, пакамечанае (неахайнае) і іншае адзенне, не прызначаны для наведвання ўстановы адукацыі;
верхняе адзенне і галаўныя ўборы;
біжутэрыя, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, аксесуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных гуртоў і розных кірункаў маладзёжнай субкультуры і спартыўных клубаў.
4.4.Спрэчныя пытанні, звязаныя са знешнім выглядам навучэнца, вырашае кіраўніцтваўстановы адукацыі.
5.ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ НАВУЧАЛЬНЫХ ЗАНЯТКАЎ
5.1.Навучальныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладзе або ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі і з'яўляюцца абавязковымі для наведвання ўсімі навучэнцамі.
5.2.У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне, навучэнец ў пачатку ўрока абавязаны паведаміць пра гэта настаўніку.
5.3.Не пазней, чым за 5 хвілін да пачатку ўрока кожны навучэнец:
5.4. займае месца ў навучальным кабінеце (класе), вызначанае класным кіраўніком;
5.5. рыхтуе неабходныя для работы на ўроку падручнікі і навучальныя прыналежнасці;
5.6. ставіць на бясшумны рэжым прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), кладзе яго у выключаным стане ў сумку, рукзак і інш.
5.7.Пры ўваходзе настаўніка ў клас навучэнцы ўстаюць у знак прывітання.
Навучэнец, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.
Падчас урока навучэнцы ўважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка і адказы іншых навучэнцаў, не дапушчаючы каментарыяў і рэплік з месца.
Пры адказе на пытанне настаўніка навучэнец ўстае. З дазволу настаўніка магчымы адказ седзячы.
Пра сваю гатоўнасць да адказу альбо атрымання адказу на пытанне, якое ўзнікла ў час тлумачэння настаўнікам матэрыялу навучэнец інфармуе, падымаючы руку.
Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых навучэнцаў магчымыя толькі з дазволу настаўніка.
Падчас правядзення кантрольных і самастойных работ навучэнец выконвае іх самастойна. Дапамога іншых навучэнцаў не дапускаецца. Дазваляецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія пералічаныя настаўнікам.
Выкананне патрабаванняў настаўнікі на ўроку з'яўляецца для навучэнцаў абавязковым і безумоўным.
5.8. У выпадку, калі навучэнец не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну падчас урока, настаўнік інфармуе пра гэта кіраўніцтва ўстановы адукацыі, і навучэнец выдаляецца з урока ў суправаджэнні дзяжурнага прадстаўніка кіраўніцтва.
5.9. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы навучэнца, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага прадстаўніка кіраўніцтва.
5.10. Дзяжурны прадстаўнік кіраўніцтва выклікае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка вучня, а пры неабходнасці - супрацоўніка аддзела ўнутраных спраў.
5.11. Дзяжурны прадстаўнік кіраўніцтва пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць вучню прысутнічаць на наступных уроках.
5.12. У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыбывае ва ўстанову адукацыі ў кароткія тэрміны, дзяжурны прадстаўнік кіраўніцтва мае права забраць навучэнца з любога наступнага ўрока для разгляду па прыбыцці законнага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.
5.13.Падчас урока навучэнец павінен сачыць за сваёй паставай.
Званок аб заканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніка і навучэнцаў аб заканчэнні занятку. Навучэнцы пакідаюць клас толькі з дазволу настаўніка.
Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя навучэнцы пераапранаюцца ў спартыўную форму.
Па заканчэнні ўрока навучэнцы наводзяць парадак на працоўным месцы, забіраюць свае прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі).
У выпадку пропуску заняткаў па хваробе, навучэнец або законныя прадстаўнікі інфармуюць класнага кіраўніка аб прычыне адсутнасці ў вуснай форме.
У дзень выхаду на заняткі навучэнец прад'яўляе тлумачэнні аб уважлівай прычыны пропуску заняткаў.
Уважлівай прычынай лічыцца:
хвароба навучэнца, наведванне ўрача (прадастаўляецца адпаведная медыцынская дакументацыя);
экстранныя выпадкі ў сям'і, якія патрабуюць асабістага ўдзелу (пацвярджаюцца заявай законных прадстаўнікоў);
пропуск заняткаў па дамоўленасці з кіраўніцтва (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);
удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам ўстановы адукацыі).
5.14.Дзяжурства навучэнцаў:
5.15. Ва ўстанове адукацыі з ліку навучэнцаў ІХ-XI класаў прызначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць дзяжурнаму прадстаўніку кіраўніцтва, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну падчас перапынкаў, чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі.
5.16. У кожным класе прызначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які падчас перамены дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўроку: раздае навучальныя дапаможнікі і сшыткі вучняў, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.
- 5 З ліку навучэнцаў VII-X класаў прызначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць галаўныя ўборы, фартухі.
- 6. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ ВУЧНЯЎ НА ПЕРАПЫНКАХ
Перапынак прызначаны:
для пераходу ў іншы кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;
адпачынку і фізічнай размінкі;
прыёму ежы;
праветрывання класа, для чаго навучэнцам неабходна выйсці з класа;
падрыхтоўкі да ўроку, іншае;
6.1..Пры руху па калідорах, лесвіцах, праходах навучэнцам неабходна прытрымлівацца правага боку.
6.2.Падчас перапынкаў навучэнцам забараняецца:
шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцах, паблізу аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў;
штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу для вырашэння любых канфліктных сітуацый;
катацца ва установе адукацыі і на яго тэрыторыі на веласіпедах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння (акрамя стадыёну);
ўжываць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас іншых навучэнцаў, іншых асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам.
Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- 7. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ
Сталовая
У сталовую навучэнцы ходзяць арганізавана, у суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.
Навучэнцы выконваюць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняй вопраткі, мыюць рукі перад ежай.
Навучэнцы выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх страў.
Ужываць стравы, напоі, прадукты харчавання дазваляецца толькі ў сталовай. Падчас прыёму ежы навучэнцы павінны выконваць культуру харчавання.
Кожны навучэнец прыбірае за сабой сталовыя прыналежнасці і посуд у спецыяльна адведзеныя месцы.
Спартыўная зала
Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з раскладам яго работы.
Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме і зменнымабутку.
Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка фізічнай культуры і здароўя, іншага педагагічнага работніка.
Заняткі ў пазаўрочны час у спартыўнай зале арганізуюцца па раскладзе спартыўных секцый.
Санітарныя пакоі
Пры карыстанні санітарнымі пакоямі навучэнцы павінны выконваць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.
Забараняецца затрымлівацца ў санітарнай пакоі без патрэбы, а таксама кідаць мусар, курыць, прымаць ежу, напоі, кідаць у ракавіны і ўнітазы староннія прадметы.
Гардэроб
Пасля заканчэння заняткаў (навучальных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых, у аб'яднаннях па інтарэсах), пазакласных мерапрыемстваў навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў заняткі, ідуць у гардэроб. Навучэнцы ў парадку чарговасці забіраюць сваю вопратку, выконваючы парадак і меры бяспекі.
У выпадку выяўлення страты адзення ці абутку, навучэнец абавязаны паведаміць аб тым, што здарылася, класнаму кіраўніку або дзяжурнамупрадстаўніку кіраўніцтва.
Навучэнцы не пакідаюць у кішэнях верхняга адзення ключы ад дома, грошы, праязныя дакументы, прылады сувязі (інтэрнэт-сувязі), iншыя каштоўныя рэчы.
У выпадку выяўлення пакінутых і (або) забытых кімсьці ў гардэробе рэчаў навучэнцы перадаюць іх гардэробшчыку або дзяжурнаму настаўніку.
- 8. ПАРАДАК НАВЕДВАННІ ВУЧНЯМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАВУЧЭБНЫ ЧАС
Навучэнцам забараняецца спазняцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочны час.
Прысутнасць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, асоб, якія не навучаюцца ў гэтай установе адукацыі, дапушчальна толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (прадстаўніка кіраўніцтва).
Навучэнцы, прысутныя на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, і асобы, якія не вучацца ў гэтай установе адукацыі, дапушчаныя да ўдзелу ў мерапрыемстве, павінны мець ахайны знешні выгляд, адпаведны ўзросту макіяж.
Не дазваляецца прысутнасць у верхняй вопратцы і галаўных уборах на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў актавай, спартыўным залах, іншых памяшканнях установы адукацыі.
Прыход і адыход з мерапрыемства ажыццяўляецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.
Навучэнцы абавязаны выконваць правілы аб мерах бяспекі для навучэнцаў, прадугледжаныя для канкрэтнага мерапрыемства, і выконваць у поўным аб'ёме патрабаванні адказнага за правядзенне мерапрыемства.
Да заняткаў у спартыўных секцыях, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах, да турыстычных паходаў навучэнцы дапускаюцца з дазволу ўрача.
Грамадска карысная праца навучэнцаў ў пазаўрочны час праводзіцца не раней чым праз 30 мін пасля заканчэння ўрокаў. Працягласць грамадска карыснай працы і віды работ устанаўліваюцца Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.
9.ЗААХВОЧВАННЕ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦІ ВУЧНЯЎ
У якасці заахвочвання да навучэнцаў могуць прымяняцца наступныя меры:
аб'ява падзякі;
ўзнагароджанне граматай;
ўзнагароджанне каштоўным падарункам;
напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам.
Заахвочванне аб'яўляецца загадам дырэктара. Выпiска з загаду захоўваецца ў асабовай картцы навучэнца.
За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правінасці (у тым ліку неаднаразовае парушэнне Статута і Правілаў) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:
заўвага;
вымова;
адлічэнне.
Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена да вучню III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару ўстановы адукацыі.
Інфармацыя пра ўжыванне меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца.
10.ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ПРЫЛАДАМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)
Упамяшканнях ўстановы адукацыі навучэнцы абавязаны ставіць прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у рэжым “вібравыклік” або “бясшумны рэжым”.
Падчас правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) павінны знаходзіцца ў сумках у стане бясшумнага рэжыму.
Карыстацца прыладай мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) падчас навучальных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў можна толькі з дазволу настаўніка.
Карыстацца прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках паміж заняткамі (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні) навучэнцам дазволена выключна для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), братамі (сёстрамі), іншымі блізкім і сваякамі толькі ў выпадках неадкладнай неабходнасці.
У выпадку аднаразовага парушэння правілаў карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), навучэнец павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння сапраўдных Правілаў. Класным кіраўніком (настаўнікам) вучню робіцца запіс у дзённік.
Пры паўторным факце парушэння правілаў карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) тэлефон адбіраецца ў навучэнца. Ва ўстанову адукацыі запрашаюцца бацькі (законныя прадстаўнікі), і пасля размовы з дырэктарам (кіраўніцтвам) ім вяртаецца прылада мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). На навучэнца накладаецца спагнанне, якое вызначаецца дырэктарам установы адукацыі.