РУС БЕЛ ENG

Пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам!”

31.03.2023

З 10 красавіка ў раёне праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя

“За бяспеку разам!”

Прадоўжыцца яна да 28 красавіка.

Акцыя міжведамасная, да работы падключана нямала розных службаў. Іх задача – акумуліраваць намаганні падчас праверак жылога сектару грамадзян і даць рэкамендацыі па прывядзенні  жылля ў проціпажарны стан. Мэтамі акцыі з’яўляецца не толькі папярэджанне пажараў, але і прафілактычная работа з людзьмі, здольных да ўчынення  правапарушэнняў, выяўленне фактаў неналежнага выхавання дзяцей, а таксама дапамога найбольш сацыяльна неабароненым грамадзянам. Праверка прыйдзе ў дамы сем’яў з дзецьмі, да інвалідаў, ветэранаў, адзінокіх састарэлых людзей і тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Менавіта ў жыллі названых  катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары. У складзе рэйдавых груп - ратавальнікі, міліцыянеры, педагогі, работнікі сельсаветаў, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі.

Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, вы можаце звярнуцца ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г. Беразіно, вул. Прамысловая, 15. Ратавальнікі прымуць заяўку, правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.

Вольга Ермакова, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях